Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

“Маладзечна — гэта гістарычная Віленшчына. Народ такі. Хоць было шмат прыезджых, якія працавалі на с…

*

“Маладзечна — гэта гістарычная Віленшчына. Народ такі. Хоць было шмат прыезджых, якія працавалі на саюзных заводах. Але яшчэ тады было заўважна, што прыезджыя расейцы ды ўкраінцы асімілёўваліся. Няхай не моўна, але ментальна. Сярод прыезджых пасля былі людзі, якія балатаваліся ў дэпутаты, падтрымлівалі нацыянальныя ініцыятывы. Заходнебеларуская традыцыя захоўвалася, спрыяла. Шмат нацыянальнай інтэлігенцыі…”

“Усе знакавыя вялікія вуліцы, якія раней мелі камуністычныя назвы. Праспект Леніна — Вялікі Гасцінец, 60 год Кастрычніка — праспект Скарыны, Савецкая — Віленская. Плошча Леніна сталася Цэнтральнай плошчай: камісія так і не прыйшла да кансенсусу, атрымаўся нейтральны варыянт. Плошчу Свабоды перайменавалі ў Старое Места”

“На момант прыходу Лукашэнкі ў палове нашых школаў выкладанне ўжо вялося ці пачынала весціся па-беларуску. Натуральна, гэта было скасавана. Найдаўжэй пратрымалася беларуская гімназія, але ўрэшце і яна стала расейскамоўнай”

На пачатку 1990-х Маладзечна вылучалася сярод раённых гарадоў сваім прабеларускім курсам. Супалі некалькі фактараў: дэмакратыя, беларускі актыў ды — прабеларускія чыноўнікі. Як гэта было? Чым скончылася?

Будзьма паразмаўляла з Алесем Капуцкім, які далучыўся да беларускага руху ў 1980-х. Стаў старшынём арганізацыі «Крывіч». Закладаў у горадзе першасную арганізацыю БНФ з ячэйкамі на прадпрыемствах: на мяжы 1980-х — 1990-х тут ужо ладзілі першыя мітынгі. Удзельнічаў у стварэнні маладзечанскіх філіяў ТБМ ды скаўцкай арганізацыі.

https://budzma.org/news/maladzechanski-fenomen.html