Сёння Вярхоўны суд разглдав апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы Ціханоўскага» 31 траўня ў Вярхоўны…

Сёння Вярхоўны суд разглдав апеляцыйныя скаргі фігурантаў «справы Ціханоўскага»

31 траўня ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме разглядаюць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага».

Нагадаем, у Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд: Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову. Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў калоніі; Статкевіча — да 14 гадоў калоніі; Лосіка і Цыгановіча — да 15 гадоў калоніі; Папова і Сакава — да 16 гадоў калоніі. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.

Хутка палітвязняў могуць накіраваць у калоніі.