Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Засталося меньш за тыдзень да “апеляцыі” 31 траўня, пасля якой “прысуд” у лічаныя дні ўступіць у сіл…

*

Засталося меньш за тыдзень да “апеляцыі” 31 траўня, пасля якой “прысуд” у лічаныя дні ўступіць у сілу (ну немагчыма ж сур’ёзна называць усё гэта ў катэгорыях права ), і нашы хлопцы пяройдуць у катэгорыю “асуджаных” і пойдуць па этапу ў розныя канцы Беларусі. Як правіла, максімальна далёка ад свайго дому.
Праз два гады пасля выкрадання і праз два мінулых этапа Мікола Статкевіч памяняе ўжо шостае месца зняволення і чарговую, нелічаную ўжо, камеру на іншую. То бок, ні сонца, ні зямлі, ні травы, ні дрэваў, ні неба, якіх ён не бачыў ужо два гады, і якія так любіць, не з’явіцца. Толькі новая камера на наступныя, як яны спадзяюцца, 12 год. (У Беларусі “палітычных” яшчэ не асуджалі да “асаблівага” рэжыму. Пры любым іншым яму залічылі б, як і астатнім, год у СІЗА за паўтара).
І цяпер ужо ніякіх штотыднёвых паездак у Гомель, ніякіх перадач (акрамя, хіба, адзінай “паложанай” ў год). І ўвесь клопат і каханне, якія ты ў гэтыя перадачы імкнуўся ўкласці, так і застануцца з табой, ніяк “матэрыяльна” ці ў дзеянне не ўвасобленымі. Карацей, ты
проста заміраеш. Вось бег, бег і ўсё, тупік, бегчы няма куды больш. Толькі лісты і чаканне. (((

Мы гэта ўжо праходзілі. Мы вытрымаем. Сіл- меней, ведаў – болей (лепш бы не мець іх). Невыносна. Пратрымаемся на злосці, мабыць. А хочацца, каб трымацца прыйшлося, хіба, каб вытрымаць мора радасці. Як у 2015-м.

Тым, для каго гэта ўпершыню, скажу: жыццё “пасля” можа быць неверагодна цудоўным і казачна шчаслівым. Кожны дзень! Проста трэба верыць і не здавацца.

Але, уласна, я хацела пра іншае. Вы яшчэ можаце падтрымаць хлопцаў і дапамагчы зрабіць для іх невялікую “падушку бяспекі” на першы час у калоніі, зрабіўшы невялікі грашовы перавод. Бандэролек і перадач ужо не трэба – гэта лішняя вага на этапе са скаванымі кайданкамі рукамі. А любая капейчына прыдасца. Хаця б зрабіць падпіску на новым месцы – гэта па-за сумамі “атаваркі”. І, галоўнае, у адсутнасць лістоў, прывітанне і сведчанне, што пра іх не забылі і паклапаціліся.

Я нагадаю, пакуль яны ўсе ў Гомелі:

Мікалай Віктаравіч Статкевіч
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Ігар Аляксандравіч Лосік
Арцём Мікалаевіч Сакаў
Дзмітрый Юр’евіч Папоў
Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч

Па пошце:
246003 Гомель, вул. Кніжная, 1а, СІЗА 3 (прозвішча, імя, …)

Анлайн:
СИЗО-3
УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000

Ці так:
СИЗО 3,”
УНП 490313877,
р/р
BY31BAPB36429000005630000000 в “ОАО ‘БЕЛАГРОПРОМБАНК’
код
BAPBBY2X
Назначение платежа: НА ПАТРЭБЫ ….. (прозвішча, імя)

Неяк так. Дзякуй!

Крыніца :
https://www.facebook.com/marina.adamovich.3

Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.