Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Палітвязня Сцяпана Латыпава ў калоніі змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаўНа палітзняволенага Сцяпана Латы…

*

Палітвязня Сцяпана Латыпава ў калоніі змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў

На палітзняволенага Сцяпана Латыпава, які адбывае тэрмін у калоніі «Воўчыя норы», працягвае ціснуць адміністрацыя. Яго родныя паведамляюць, што прыкладна ў сярэдзіне траўня палітвязня закінулі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі. Там яны маюць права атаварвацца ў турэмнай краме на адну базавую велічыню ў месяц, атрымліваць адну бандэроль на працягу шасці месяцаў і мець штодзённы шпацыр працягласцю 30 хвілін і хадзіць н апрацу.

Па словах сваякоў Сцяпана, за першыя два тыдні ў ПКТ ён атрымаў толькі два лісты, адзін з якіх — ад бацькі.

«У сваім лісце Сцяпан шкадуе, што правядзе лета ў камеры: ён не паспеў нарадвацца кветкам увесну. Прасіў пісаць часцей. Пішыце Сцяпану ў лістах і паштоўках пра лета, укладайце фота.

Мы запусцілі падлік лістоў і паштовак, дасланых Сцяпану ў калонію (пачынаючы са снежня 2021): так ён хаця б будзе ведаць, што яму пішуць нашмат, нашмат болей, чым яму перадаюць. Пазначце, калі ласка, у Google-форме, колькі пасланняў і калі Вы адправілі (можна прыблізную колькасць). Гэта зойме паўхвіліны, можна ананімна. Актыўная спасылка — у адвечных сторыс: bit.ly/3LYdK9o

Можаце таксама высылаць фота або тэксты пасланняў на пошту [email protected], каб Вашыя высілкі не былі змарнаваныя. Сцяпан усё дакладна прачытае, калі выйдзе».

Нагадаем, 16 жніўня яго асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі Латыпава змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні, 27 з каторых ён адбыў у лютым.

Падтрымайце палітвязня: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў

Як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях?