«Сьледзтва заняло менш часу, чым справа знаходзіцца ў судзе».
Што адбываецца са справай аб «здрадзе дзяржаве» журналісткі Кацярыны Андрэевай, расказаў ейны муж.
Кацярына знаходзіцца за кратамі ўжо 1 год і 7 месяцаў за сваю працу. Сёлета ў верасьні яна мелася выйсьці на волю, аднак на яе завялі новую справу. Ёй пагражае яшчэ да 15 гадоў турмы.