Сёння пачынаецца суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай
Пра гэта паведаміў яе муж Ігар Ільяш у Facebook. Працэс будзе праходзіць у Гомельскім абласным судзе – у закрытым рэжыме. Яе абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Кацярына была затрыманая за стрым, падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе асудзілі да 2 гадоў зняволення. Свой тэрмін Кацярына Андрэева адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, ён мусіў завяршыцца 5 верасня 2022 года. Але 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў СІЗА Гомеля. 7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачванне.