Лукашэнка падпісаў указ нумар 227 «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, …

Лукашэнка падпісаў указ нумар 227 «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве»

Пра гэта паведамляе БелТА, адзначаючы, што дакумэнтам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2022 году на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія ня маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненьне ў запас вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.