8 ліпеня 1861 году нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка …

8 ліпеня 1861 году нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газэту «Беларус», таварыствы цьвярозасьці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх ўладаньнях у Кухцічах, Узьдзе, Каменцы.

Асаблівую ўвагу надавала праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван і Антон Луцкевічы, Раман Скірмунт, Аляксандар Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Надавала матэрыяльную падтрымку ў выданьні першых кнігаў Максіма Багдановіча, К. Буйло й інш.; у знак удзячнасьці ёй Вацлаў Іваноўскі й Іван Луцкевіч зьмясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок».
Шырока ангажавалася ў беларускае рэлігійнае жыцьцё. Прыхільніца ідэі адраджэньня ў Беларусі вуніяцкай царквы.