Паўла Вінаградава перавялі ў калонію, дзе трымаюць вязняў з актыўнай формай сухотаў
Палітвязень Павел Вінаградаў, у якога яшчэ ў ліпені на рэнтгене выявілася пляма ў лёгкіх, прайшоў у калоніі курс антыбіётыкаў. Дактары спадзяваліся, што магчыма, гэта пнеўманія. Аднак сітуацыя, відаць, не палепшылася, антыбіётыкі не дапамаглі, паведамляюць праваабаронцы.
Сёння, 3 жніўня, стала вядома, што 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую Папраўчую калонію № 12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.
Таксама паведамляецца, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём — зараз палітвязнь афіцыйна прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму».
Адрас для падтрымкі: ПК №12, 211381, Віцебская вобласць, Орша, вул. Смаленская, 2, Павел Юр’евіч Вінаградаў