Актывісты менскай Чыжоўкі заклікаюць беларусаў да разумення і яднання:
«Многія баяліся і баяцца за сваё жыццё і свабоду. Як было не баяцца тады, пасля трох крывавых дзён жніўня.
Але, калі патрабавалася дапамога, многія пераадольвалі страх і дапамагалі: вывозілі пратэстоўцаў з небяспекі, хавалі нас у кавярнях, крамах і ва ўласных кватэрах.
Таму давайце пазбавімся ад гэтага брыдкага слова – “хатаскрайнікі”. Вораг як ніколі імкнецца нас раз’яднаць. Не будзем дапамагаць ворагу!
Толькі разам пераможам!
Жыве Беларусь!»