У распараджэнні BYPOL апынуўся адлічбаваны архіў КДБ, у якія захоўваюцца звесткі пра сталінскія рэпр…

У распараджэнні BYPOL апынуўся адлічбаваны архіў КДБ, у якія захоўваюцца звесткі пра сталінскія рэпрэсіі ў БССР.

Арганізацыя працуе над тым, каб структураваць гэтую базу дадзеных, дадаць у яе магчымасць пошуку. Пасля архіў будзе апублікаваны ў агульным доступе, піша @nashaniva.

За савецкі час у БССР былі рэпрэсаваныя да 600 тысяч чалавек. Гэта і сяляне, якіх карная машына абвяшчала трацкістамі і брытанскімі шпіёнамі, і нацыянальная эліта, і антысавецкія партызаны, і шмат хто іншы. Людзей катавалі, расстрэльвалі і па начах закопвалі ў братэрскіх магілах, якія ніяк не абазначаліся. Толькі ў Мінску і навокал навукоўцы налічылі 19 такіх месцаў.

Сёння тэма савецкіх рэпрэсій у Беларусі замоўчваецца. Архівы, з якіх сталі б відавочныя іх маштабы, застаюцца закрытымі. А сваякам рэпрэсаваных дзяржаўныя органы часам хлусяць, тут ёсць прыклад.