14 жніўня 1385 году была заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.
Таксама ў гэты дзень:
1919 — у Менску заснавалі Таварыства дзеячоў мастацтва.
1920 — адбыўся пералом у польска-савецкай вайне, гэтак званы «Цуд над Віслай», пачатак паразаў Чырвонай Арміі
1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз “Салідарнасьць”.
2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.
14 жніўня 1794 году нарадзіўся гісторык і публіцыст Міхал Балінскі, у 1816 — Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст. А ў 1842 годзе — Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.
Таксама сёньня адзначаюць дзень нараджэньня палітвязьні Натальля Васілевіч (1980), Міхаіл Добыш (1984), Ігар Арцюх (1985), Алег Ермакоў (1988) і Галіна Гарацкевіч.