Рэжымныя прапагандысты працягваюць расказваць беларусам пра важнасць размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў краіне. Аднак Лукашэнка і яго памагатыя зусім не хочуць расказваць беларусам пра тое, да якіх рызык гэта прывядзе і чым усё можа скончыцца.
У 1994 годзе Генеральная Асамблея ААН звярнулася да Міжнароднага Суда ААН с просьбай даць кансультатыўнае заключэнне па пытанне пра тое, ці дазволена міжнародным правам выкарыстанне ядзернай зброі. 8 ліпеня 1996 года на гэты зварот Міжнародны суд ААН адказаў, што ні ў звычаёвым, ні ў канвенцыйным міжнародным праве няма канкрэтнага дазволу на пагрозу або выкарыстанне ядзернай зброі, аднак разам з тым няма і ўсеабдымнай і ўсеагульнай забароны.
Пагроза або выкарыстанне ядзернай зброі, якое супярэчыць асобным артыкулам Статута ААН, з’яўляецца незаконным; пагроза або прымяненне ядзернай зброі таксама павінны быць сумяшчальныя з патрабаваннямі міжнароднага права, якія прымяняюцца ва ўзброеных канфліктах, а таксама з абавязацельствамі па канктрэтных дамовах па ядзернай зброі.
З вышэйзгаданых патрабаванняў вынікае, што пагроза або выкарыстанне ядзернай зброі, як правіла, супярэчыць нормам міжнароднага права, якія прымяняюцца ва ўзброеных канфліктах, і, у прыватнасці, прынцыпам і нормам гуманітарнага права. Тым не менш, з улікам цяперашняга стану міжнароднага права, Суд не можа зрабіць канчатковую выснову, ці будзе пагроза або выкарыстанне ядзернай зброі законнымі або незаконнымі ў крайніх абставінах самаабароны, калі само выжыванне дзяржавы было б пад пагрозай.
У заключэнні Міжнароднага суда ААН улічваўся шырокі спектр прававога аналізу і навуковых доказаў, прадстаўленых дзяржавамі. І сёння няма падстаў казаць, што палажэнні міжнароднага права па гэтым пытанні зведалі сур’ёзныя змены.
Такім чынам, з пазіцыі міжнароднага права сёння немагчыма сцвярджаць незаконнасць пагроз або выкарыстання ядзернай зброі з боку Беларусі або Расіі ў межах самаабароны. Аднак у сённяшнім кантэксце таксама немагчыма сцвярджаць аб пагрозах, якія маглі б сыходзіць ад любых краін у дачыненні да Беларусі ці Расіі. Больш за тое, у рэальнасці складана ўявіць умовы, у якіх прымяненне такой зброі масавага паражэння магло б адпавядаць прынцыпам міжнароднага гуманітарнага права, якія рэгулюць вядзенне ваенных дзеянняў.
Для прававой ацэнкі важна і разуменне таго, хто непасрэдна аддае і выконвае загад на прымяненне ядзернай зброі. У найбольш відавочнай сітуацыі, калі такая зброя прымяняецца Расіяй (па загаду яе кіраўніцтва і яе ўзброенымі сіламі) з тэрыторыі Беларусі, такія дзеянні будуць складаць розныя формы акта агрэсіі: з боку Беларусі — прадастаўленне тэрыторыі для акта агрэсіі, а з боку Расіі — бамбаванне тэрыторыі іншай краіны.
У такім выпадку спрацуюць умовы для рэалізацыі палажэнняў артыкула 51 Статута ААН, а менавіта права на індывідуальную ці калектыўную самаабарону. Ваенныя аб’екты і камбатанты, якія былі задзейнічаныя ў такой агрэсіі або могуць быць патэнцыйна задзейнічаныя ў наступных атаках, стануць законнымі мэтамі для контрудараў — а гэта значыць, што ядзерная зброя ў Беларусі стварае вельмі сур’ёзныя рызыкі нават фактам свайго размяшчэння.
Важна падкрэсліць, што шэраг дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, падчас слуханняў па кансультатыўным заключэнні Міжнароднага суда ААН прама заявілі аб магчымасці яе прымянення ў якасці меры ў адказ. Такі падыход распаўсюджваецца і на калектыўную самаабарону — напрыклад, у адказ на атаку з ужываннем ядзернай зброі супраць Украіны іншыя краіны, якія ажыццяўляюць калектыўную самаабарону, могуць прымяніць такую зброю.
Чарговыя «ядзерныя мары» Лукашэнкі ствараюць сур’ёзную пагрозу для бяспекі краіны — аб гэтым не скажа рэжымная прапаганда. Аднак і Расія, і Беларусь будуць несці адказнасць за «акт агрэсіі», у якой форме ён не быў бы здзейснены. А ўсе вышэйшыя службовыя асобы дзяржаў, якія ўчынілі вышэйзгаданыя парушэнні, будуць несці крымінальную адказнасць за злачынства агрэсіі і ваенныя злачынствы.
Действия Лукашенко могут привести к ядерному удару по Беларуси
Режимные пропагандисты продолжают рассказывать беларусам о важности размещения тактического ядерного оружия в стране. Однако Лукашенко и его приспешники вовсе не хотят рассказывать беларусам о том, к каким рискам это приведет и чем все может закончиться.…