Аўтара «Новага Часу» і актывіста анархічнага руху Міколу Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА«Вып…

Аўтара «Новага Часу» і актывіста анархічнага руху Міколу Дзядка бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА

«Выпускаць з ШІЗА мяне мабыць не вельмі хочуць. За акт на ДР атрымаў яшчэ 7 сутак. А 27 жніўня займаўся ёгай, сеў рабіць медытацыю і на мяне склалі новы акт – парушэнне формы адзення – яшчэ 7 сутак. У мяне павінен быць выхад 13 верасня. Але за 9 дзён да гэтага ў 6:20 раніцы зноў зайшлі ў камеру і па-ранейшай схеме. Сказалі павярнуцца тварам да сцяны і зрабіць даклад па форме, а калі я гэта зрабіў, склалі акт аб тым, што адмовіўся зрабіць даклад
Увогуле, мабыць яшчэ і верасень буду ў ШІЗА. З надыходам халадоў стала трохі няўтульна, але я трымаюся і буду трымацца далей”
, – паведамляецца ў канале Міколы.

На дадзены момант Мікола знаходзіцца бесперапынна ў ШІЗА з 3 жніўня – 44 дні.

Падтрымайце Міколу: 220023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Турма № 1, Дзядок Мікалай Аляксандравіч

https://novychas.online/hramadstva/mikolu-dzjadka-besperapynna-utrymlivajuc-u-sztrafn