“Курапаты — толькі адна кропля ў моры людзкой крыві”Нягледзячы на тое, што наша частка Еўропы вельмі…

“Курапаты — толькі адна кропля ў моры людзкой крыві”

Нягледзячы на тое, што наша частка Еўропы вельмі моцна пацярпела ад новых і адносна модных як на тыя часы ідэалогіі, якія прывялі да стварэння таталітарных сістэм (камуністычнай і нацысцкай), здавалася б, што іх асуджэнне павінна быць адназначным. І з асуджэннем нацызму фактычна няма праблемы, бо гэта было зроблена сусветна. Аднак беларускі прыклад паказвае, што ў дачыненні камуністычнай ідэалогіі і савецкай сістэмы многія далей не толькі не бачаць у іх нічога дрэннага, але нават апраўдваюць. І ў гэтым выпадку гаворка далёка не толькі пра прыхільнікаў неасавецкага аўтарытарызму і шырэй Расіі. Нягледзячы на тое, што гэта была самая крывавая ідэалогія XX ст., а колькасць ахвяр падлічваецца ад 85 да 148 мільёнаў.

Калі ў Беларусі не будзе праведзеная дэсаветызацыя, якая цесна спалучаная з дэсаветызацыяй і дэрасеізацыяй, амаль нічога не зменіцца. Варта, каб грамадства пачало ўсведамляць маштабы злачынстваў, калі не шырока маштабна, прынамсі ў межах краіны.