Брытанская выведка: з моманту аб’яўлення «частковай мабілізацыі» з РФ выехала больш людзей, чым было задзейнічана вайскоўцаў на пачатку ўварвання ва Украіну
Паводле дадзеных брытанскай выведкі, краіну пакідаюць найбольш адукаваныя і забяспечаныя людзі.
Таксама ведамства сцвярджае, што «з улікам мабілізаваных рэзервістаў паскарэнне «уцечкі мазгоў» і ўсё меншая даступнасць працоўных рэсурсаў будзе ўсё мацней уплываць на эканоміку Расеі».
Крыніца: @DefenceHQ