Пуцін падпісаў указы аб «прызнанні незалежнасці» тэрыторый часова акупаваных Херсонскай і Запарожскай абласцей
На расейскім афіцыйным прававым партале з’явіліся адпаведныя ўказы, якія былі падпісаныя ўчора. У адным з іх напісана «Прызнаць дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Херсонскай вобласць», у другім – «Прызнаць дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Запарожскай вобласці».
Указы ўступілі ў сілу з дня іх падпісання, з 29 верасня.
Крыніца: pravo.gov.ru