Friendly fire: “экстрэмісцкімі” абвешчаныя транспартныя тг-каналы, якія вядуцца дзяржаўнымі ці наблі…

Friendly fire: “экстрэмісцкімі” абвешчаныя транспартныя тг-каналы, якія вядуцца дзяржаўнымі ці набліжанамі да яе структурамі. Зрабіў гэта сумнавядомы суд Чыгуначнага раёну Гомеля.

Пад забарону трапілі:

• “Транспорт ВY” (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне, мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play);

• “Общественный транспорт Гомеля
” (Чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля);

• “Гомельский транспорт
” (Інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля).

Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні. Ніякія палітычныя тэмы там не закранаюцца, заўважае @viasna96.