Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПЕРАД ДУХАМ РАССЫПЕЦЦА СІЛА ЗЛАЯк католік мушу сказаць сваё слова.Акупацыйны рэжым за…

*

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПЕРАД ДУХАМ РАССЫПЕЦЦА СІЛА ЗЛА

Як католік мушу сказаць сваё слова.

Акупацыйны рэжым зачыняе знакаміты ў Беларусі “Чырвоны Касьцёл” ў Менску (Касьцёл Сымона і Алены), выганяе сьвятароў і вернікаў і забараняе ў ім каталіцкую Багаслужбу.

Гэта новы этап расправы акупантаў з Каталіцай Верай у Беларусі. Падрыхтоўку да зьнішчэньня Каталіцкага Касьцёла праводзіў яшчэ рускі шпіён Бабіч пад выглядам амбасадара Масквы ў Беларусі.

Акупанты, абапіраючыся на Лукашэнку, сьпяшаюць зьнішчыць усё беларускае і духоўнае ў нашай краіне і ўкінуць яе ў вір расейскай вайны. Але скора ім самым прыйдзе канец, калі вернікі стануць на абарону сьвятыні і Веры.

Нельга саступаць цемры і расейскаму сатанізму. Католікі, пачуйма голас зь Неба, які чакае адказу на выклік і выпрабаваньне. Трэба абараняць Касьцёл ад ворагаў чалавецтва. Непераможныя тыя, хто з Хрыстом, і з кім ёсьць Хрыстос.

Дзень і ноч маліцца трэба ў Касьцёле, каля Касьцёла і вакол Касьцёла. І хай малельцаў будзе шмат, сотні, тысячы, дзясяткі тысячаў, сотні тысячаў вернікаў-беларусаў. І малітва Божая хай гучыць несьціхана.

Не аддавайце Сьвятыні сьвіньням. На Небе іхныя дні ўжо пэўна палічаны, і Неба чакае ад беларусаў адказу. Настаў час, калі нечысьць пераступае мяжу, і замахнулася на сьвятое.

Праваслаўныя беларусы, вернікі і сьвятары, ідзеце ў абарону Касьцёла разам з каталікамі, бо цёмны ня спыніцца ні перад чым, калі не спаткае масавага супраціву і духоўнага рушэньня людзей. Гісторыя нядаўняга часу паказала, каго ён ненавідзіць і каго баіцца найбольш. Таму ня трэба баяцца тых, што баяцца нас, але трэба сьведчыць сваю сілу.

Абараняйце Касьцёл.

Ляўдэтур Езус Хрыстус! Слава Ісусу Хрысту!

8 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк
(з рухам “Вольная Беларусь”)