Увага! Па тэлеграме распаўсюджваецца фэйкавы зварот Аляксандра Азарава пра ўвядзенне плана “Перамога…

Мінск Навіны

Увага! Па тэлеграме распаўсюджваецца фэйкавы зварот Аляксандра Азарава пра ўвядзенне плана “Перамога”. Не вядзіцеся!

Для распаўсюду відэа выкарыстоўваюцца акаўнты-аднаднеўкі і тг-канал, пераіменаваны ў “BYPOL” толькі 9 дзён таму. Тое, што відэа — фэйк, @euroradio пацвердзілі ў ініцыятыве былых сілавікоў:

“Ворагі стварылі фэйкавы канал, дзе [за некалькі дзён] закінулі наш кантэнт, і з яго запусцілі фэйк. Гэта не праўда”, — пракаментавалі для Еўрарадыё ў @By_Pol.

Сапраўдны канал ByPOL: @By_Pol. Там, натуральна, няма нічога пра тое, што сёння ўводзіцца план “Перамога”.