Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы. Рэкордная колькасьць краінаў (143) прагаласав…

Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы. Рэкордная колькасьць краінаў (143) прагаласавалі за рэзалюцыю ААН і асудзілі анэксію Расеяй тэрыторый Украіны, і толькі пяць (Рф, КНДР, Нікарагуа, Сірыя і РБ) прадэманстравалі, што яны знаходзяцца ў сярэднявеччы.

Плата за тое, што ў 1994 грамадзтва (не, лепей сказаць — насельніцтва) не ацаніла свабоды, якая ўсё ж існавала ў пачатку 90-х (а за свабоду так, трэба штодня плаціць), не ацаніла Незалежнасьці, не паслухала папярэджаньняў пра небясьпеку “русского мира», нарэшце, не пажадала ўсьвядоміць сябе нацыяй. “Шкварка і чарка” былі важнейшыя.

Атрымалі ў выніку замест свабоды – тэрор, замест шкваркі — турэмную баланду.

І — ганьбу на ўвесь сьвет (літаральна).