Маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца Таццяну, магчыма, зноў судзяцьЯе імя сёння, 8 лютага, з’я…

Маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца Таццяну, магчыма, зноў судзяць

Яе імя сёння, 8 лютага, з’явілася на сайце суда Першамайскага раёна, заўважыў @vitebsk_info. Ёй ставяць у віну адразу два артыкулы: арт. 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці і прапагандуе такую дзейнасць» і арт. 24.23 ч. 1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Нагадаем, у канцы студзеня ёй далі буйны штраф у памеры 5400 руб.