Антон Неманцэвіч – народжаны 8 лютага 1893 года беларускі грэка-каталіцкі святар, адзін з адраджэнца…

Антон Неманцэвіч – народжаны 8 лютага 1893 года беларускі грэка-каталіцкі святар, адзін з адраджэнцаў беларускага ўніяцкага руху ў Заходняй Беларусі.

Вучыўся ў каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу, а пасля бальшавіцкага перавароту быў арыштаваны ды пазней дэпартаваны ў Польшчу ў выніку абмену палітычнымі вязнямі. Выконваў святарскія абавязкі ў Альбярціне і пры ўніяцкай парафіі ў Сынкавічах, дзе арганізаваў рэстаўрацыю гістарычнай царквы. Акрамя таго выдаваў беларускі ўніяцкі часопіс «Да злучэння». У 1939 годзе мітрапалітам Шаптыцкім быў прызнаны Беларускім экзархам Грэка-Каталіцкай Царквы. Увёў беларускую мову як афіцыйную ў царкоўнае справаводства і рэлігійнае жыццё. У 1942 годзе арыштаваны нацыстамі і праз год памёр у зняволенні.