Гундарь — инвалид без ноги,у которого отбирали протезы и костыли.
Прысуды іншым фігурантам:
Павел Сава — 20 год калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Віктар Снегур — 18 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Галіне Дзербыш – 20 гадоў агульнага рэжыму
І штраф у 700 базавых велічынь.
Любові Рэзановіч – 15 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму
І штраф у 600 базавых велічынь.
Сяргею Рэзановічу – 16 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму
І штраф – 600 базавых велічынь.
Паўлу Рэзановічу – 19 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Штраф – 800 базавых велічынь.
Крыніца: БелТА
Галоўны фігурант крымінальнай справы – Мікалай Аўтуховіч – абвінавачваўся па 12 артыкулах КК, 6 з якіх − за асабліва цяжкія злачынствы: здрада дзяржаве, садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне варожасці.
Акрамя таго, Мікалая абвінавацілі ў кантрабандзе і акце тэрарызму.