«Усё гэта фэйк». Затрыманыя за рэгістрацыю ў плане «Перамога» не маюць дачынення да плана – АзараўУ…

«Усё гэта фэйк». Затрыманыя за рэгістрацыю ў плане «Перамога» не маюць дачынення да плана – Азараў

Учора ўвечары па адным з дзяржаўных тэлеканалаў паказалі двух маладых хлопцаў, якія нібыта былі зарэгістраваныя ў «Перамозе». Яны заявілі, што атрымалі заданні па падрыхтоўцы тэрактаў, у тым ліку па падрыву рэлейнай шафы на чыгунцы.

Zerkalo.io папрасіла пракаментаваць гэтую сітуацыю прадстаўніка BYPOL Александра Азарава:

«Мы ідэнтыфікавалі аднаго з паказаных на відэа па нашай спецыяльнай сістэме распазнання асоб. Ніякага дачынення да нас ён не мае. З усімі, з кім працуем, праводзім праверку. Мы высветлілі, што гэты чалавек у нас праверку не праходзіў».

Азараў кажа, што інфармацыі аб затрыманні людзей, якія працавалі з BYPOL, у яго таксама няма.

«Больш таго, мы не давалі такіх загадаў. Там жа было, каб ён падарваў рэлейную шафу. Мы прыпынілі гэтыя акцыі даўным-даўно – у траўні, калі расейскія войскі з’ехалі з Беларусі… У нас была аператыўная інфармацыя пра тое, што КДБ збіраецца рабіць правакацыйныя ролікі на гэтую тэму. Што яны будуць браць людзей, якія ў іх на кручку, будуць здымаць ролікі, быццам бы яны затрымалі ўдзельнікаў плана «Перамога». Насамрэч яны нікога не затрымлівалі. Усё гэта фэйк».

Крыніца: Zerkalo.io