Ліз Трас сыходзіць у адстаўку праз 6 тыдняў пасля прызначэння прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі

Мінск Навіны

Ліз Трас сыходзіць у адстаўку

Трас стала прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі толькі 6 тыдняў таму.

Яе кароткая кадэнцыя адзначылася палітычным крызісам з-за новага плана падтрымкі эканомікі. Таксама Трас адмовілася ад абяцання не падымаць карпаратыўны падатак.

Яна заявіла, што ўжо паведаміла пра сваё рашэнне каралю Карлу III.