Лукашэнка заклікаў «Беллегпрам» заняць нішу Zara, H&M і іншых фэшн-кампаній, якія пакінулі Белар…

Лукашэнка заклікаў «Беллегпрам» заняць нішу Zara, H&M і іншых фэшн-кампаній, якія пакінулі Беларусь і РФ

На ягоную думку, крызіс і санкцыі — гэта «новыя магчымасьці для разьвіцьця ў краіне лёгкай прамысловасьці». Пра гэта Лукашэнка заявіў 27 кастрычніка на нарадзе аб сытуацыі ў гэтай галіне.

«Сюды вазілі ад рызьзя, сэканд-хэнду, да брэндаў. І ў нас ці анучы куплялі, ці брэнды. А там, дзе павінны працаваць прадпрыемствы краіны, іх больш за дзьве тысячы, прадпрыемстваў легпраму, там у нас была дзірка», — цытуе яго прэс-служба.