У Мінску брутальна затрымалі галоўнага спецыяліста з Мінадукацыі, 35-гадовага Сяргея Навумчыка. Яго абвінавачваюць у “зліве” даных у “Чорную кнігу Беларусі” (згадваюцца персанальныя звесткі некалькіх суддзяў). Фота і відэа ў пятніцу з’явілася ў тг-каналах сілавікоў. Навумчыка там называюць “радыкалам”, які дагэтуль працаваў у дзяржаўных органах.
Сцвярджаецца, што Навумчык змяшчаў у “экстрэмісцкіх” чатах каментары з заклікамі да сілавога супраціву міліцыі. Распачатыя крымінальныя справы па артыкулах аб “распальванні варожасці” і “незаконных дзеяннях з персанальнымі данымі”.