Праваабаронцы: Ідзе чарговая зачыстка сярод асуджаных на «хімію»
Паводле інфармацыі ініцыятывы @Dissidentby, сёння ГУБАЗіК і АМАП праводзілі зачыстку сярод палітычных вязняў на месцах адбывання імі пакарання ў папраўчых установах адкрытага тыпу (ПУАТ). Сілавікі праводзілі праверку тэлефонаў вязняў.
Як вядома на дадзены момант, пасля праверак у невядомым кірунку звезлі з ПУАТ-43 (Магілёў) палітвязня Віталя Маркушэўскага, а з ПУАТ-29 (Ваўкавыск) — Дэвіда Шаракова, Дзмітрыя Гурэева і Арцёма Ляшнеўскага. Але спіс можа быць няпоўным.