Каго забіў рэжым Лукашэнкі
Палітыкі, актывісты, журналісты і простыя дэманстранты, якія загінулі, зніклі без вестак або памерлі пры падазроных абставінах. У пералік уключаныя і ахвяры міліцэйскага гвалту з 2020 года.
Колькі чалавек насамрэч забіў рэжым Лукашэнкі, ні высветліць, ні падлічыць пакуль немагчыма.
Сёння ў Беларусі дзясяткі палітвязняў трымаюць у рэжыме інкамунікада – ужо год, як няма звестак пра Мікалая Статкевіча, Марыю Калеснікаву, Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзясяткаў, калі не сотняў, палітзняволеных. Безліч людзей не атрымліваюць элементарнай медычнай дапамогі. За кратамі знаходзяцца людзі з цяжкімі хваробамі.
У артыкуле дадзена інфармацыя па стане на ліпень 2023-га. За гэты час стала вядома таксама пра смерць палітзняволенага Вадзіма Храсько