Сябры, мы хочам дапамагчы нашым беларускім выкладчыкам і настаўнікам, якія з’ехалі за мяжу і спрабую…

Сябры, мы хочам дапамагчы нашым беларускім выкладчыкам і настаўнікам, якія з’ехалі за мяжу і спрабуюць уладкавацца на новым месцы, таксама і тым, якія застаюцца ў Беларусі і шукаюць новыя магчымасці. Калі вы працуеце/працавалі ў сферы адукацыі, то гэтая анкета менавіта для вас.

За некалькі хвілін вы адкажаце на пытанні, а мы пачуем вашае меркаванне і лепш зразумеем вашыя патрэбы. Таксама ў анкеце будзе запрашэнне на важнае мерапрыемства для беларускіх выкладчыкаў.

П.С. Калі вы не працуеце ў сферы адукацыі, то хутчэй за ўсё маеце знаёмых выкладчыкаў ці настаўнікаў. Дзяліцеся з імі гэтай інфармацыяй.