ЗАКЛІК КАМАНДЫ МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДАМы ЗВЯРТАЕМСЯ да палітычных партый усяго св…

ЗАКЛІК КАМАНДЫ МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Мы ЗВЯРТАЕМСЯ да палітычных партый усяго свету, грамадзянскіх рухаў, актывістаў, блогераў, журналістаў і,наўпрост, людзей добрай волі. Пакіньце свой зварот, праявіце салідарнасць да беларускіх вязняў.

Лёс беларусаў у руках кожнага з нас, у імкненні зрабіць усё мажлівае дзеля вызвалення тых, каго злачынна пазбавілі волі!

09.02.2024 года будзе роўна год, як Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў стане інкамунікада (incommunicado). Да яго не дапускаюць адваката, мы не атрымліваем лісты, мы не можам даслаць лекі-яны павяртаюцца без абгрунтавання адмовы ў перадачы, званкі, перадачы забароненыя, адсутнічаюць навіны.

МЫ НЕ ВЕДАЕМ ЦІ ЖЫВЫ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ!

23.01.2024 года была затрымана Марына Адамовіч, сувязь з ёй так сама адсутнічае.

МЫ НЕ ВЕДАЕМ У ЯКІМ СТАНЕ ЖОНКА МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА!

Камандай НАРОДНАЙ ГРАМАДЫ прымаюцца меры па прыцягненню ўвагі да беларускага народу. Да тых, каго зараз незаконна ўтрымлівае рэжым. Мы разумеем,што лукашысты адкажуць за кожнае злачынства, пытанне часу якога ў нас,нажаль, няма.

Кожны наш выезд – гэта першапачатковае пытанне – ЯКІЯ МЕРЫ ПРЫНЯТЫ, КАБ ПАЛІТВЯЗНІ БЫЛІ НА ВОЛІ І Ў БЯСПЕЦЫ? ШТО МЫ ПАВІННЫ ЗРАБІЦЬ, КАБ СПЫНІЦЬ ТЭРОР У БЕЛАРУСІ!

На кожнай міжнароднай пляцоўцы, парушаючы пратаколы, мы спрабуем зрабіць максімум для тых,каго зараз літаральна знішчаюць на нашых вачах.
Нас чуюць. Ужо зараз мы бачым заявы з боку міжнароднай супольнасці ў пытаннях узмацнення санкцыйнага ціску. Давайце разам ім дапаможам асэнсаваць неабходнасць такога важнага для нас кроку!

МЫ ЗАПУСКАЕМ КАМПАНІЮ “НЕ ГАНДЛЮ!”

КАМАНДА МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА ЗАКЛІКАЕ

Дашліце ў бот Народнай Грамады свой зварот. Гэта можа быць відэа з падтрымкай палітвязня, альбо тэкставае паведамленне якія мы зможам размясціць на ўсіх даступных нам інфармацыйных рэсурсах.

Мікалай Статкевіч спытае – што ты зрабіў, каб Герой жыў?

ВАШ ЗВАРОТ ВЕЛЬМІ ПАТРЭБНЫ ДЛЯ КОЖНАГА, ХТО ЗАРАЗ У ЗНЯВОЛЕННІ.

@narodnayahramada_bot