Вальфовіч пагражае Польшчы: Вайна палыхне па ўсёй Усходняй Еўропе
Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы сакратароў радаў бяспекі краінд СНД у Маскве заявіў, што мілітарызацыя Польшчы і яе «агрэсіўныя намеры» выклікаюць турботу.
Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы сакратароў радаў бяспекі краінд СНД у Маскве заявіў, што мілітарызацыя Польшчы і яе «агрэсіўныя намеры» выклікаюць турботу.
«Але навошта гэта трэба, зразумела: развязаць агрэсію. Развязаць агрэсію супраць каго? Натуральна, бліжэй за ўсіх знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. Але польскае кіраўніцтва павінна разумець, што калі развяжа агрэсію, вайна закране не толькі тэрыторыю Беларусі, яна палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы. Ад гэтага пацярпіць мірны народ Польшчы і іншых краін, які не даруе сваім палітычным кіраўнікам тое, што яны сёння спрабуюць зрабіць», — заявіў Вальфовіч.
Ён паскардзіўся, што Польшча і краіны Балтыі адгарадзіліся ад Беларусі агароджай і не ідуць на кантакты. Пра прычыны такіх крокаў Вальфовіч нічога не кажа, таксама яго не хвалюе прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі.