«Шэсьць бізнэс-цэнтраў цалкам пустуюць». У 2022 годзе ў Менску прапанова офісаў значна перавышае попыт
Як піша агенцтва «Твоя столица», цяпер вольныя офісы можна знайсьці ў 117 бізнэс-цэнтрах з 141. Як мінімум 6 бізнэс-цэнтраў можна назваць цалкам пустымі, яшчэ ў 10 вольныя больш за 50% арэндных месцаў. Цяпер на фінальнай стадыі будаўніцтва знаходзяцца яшчэ каля 75 тыс. кв. м. офісных плошчаў.
Колькасьць пустых офісаў расьце з 2020-га году: за 2020 год — плюс 42 тыс. м², за 2021 год — плюс 47 тыс. м², за няпоўны 2022 год – плюс 67 тыс. м².