• 3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) — адзін з сутворцаў сучаснае беларускае літаратурнае мовы. ТЭСТ пра выбітнага беларуса: https://rferl.link/eLBD
• У яго лексыконе больш за 30000 словаў. Колас увёў у літаратурную мову мноства народных словаў і выразаў, ствараў словы і сам: сінеча, сумота, цемрадзь, неспадзева, дарэктар (прыватны настаўнік), выразьлівы, рухлівы, срэбраплынны…
• Якуб Колас усё жыцьцё бараніў права беларускага народу на сваю мову. У свой апошні дзень ён спрабаваў дагрукацца да камуністычных начальнікаў БССР, каб данесьці да іх трывогу за лёс беларускае мовы, якую тыя выціскалі з ужытку. Яго не прынялі… https://rferl.link/YjMM