​МІКОЛА СТАТКЕВІЧ З лістоў за 20 і 24 кастрычніка 2022 года”У мяне ўсё добра, адчуваю сябе добра. Ту…

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ
З лістоў за 20 і 24 кастрычніка 2022 года
“У мяне ўсё добра, адчуваю сябе добра. Тут усё, як звычайна – чытаю, займаюся фізкультурай, раз-пораз атрымліваю спагнанні з-за “дворыкаў”. […]
Калі ласка, не хвалюйся за мяне. Я не мерзну, ежы мне дастаткова. Да ШІЗА я, як сапраўдны беларус таксама прызвычаіўся. Да таго ж, там камера ў разы большая, чым адзіночка . Ёсць дзе пагуляць. Бо паўгадзіны прагулкі мне мала, а гулянне па камеры не зусім тое, хоць я там шмат хаджу.”
*. *. *
“Болей за ўсё ўзрадаваў твой настрой, твае падарожжы з сяброўкамі. Хоць разумею, што быць пазітыўным ў такіх знешніх варунках складана. Але ўсё роўна – радавацца!
*. *. *
“Яшчэ раз мае віншаванні Алесю і Наталлі. Вельмі слушнае рашэнне Нобелеўскага камітэта, якое падкрэслівае адзінства прыярытэту правоў чалавека для розных краін. Безумоўна, нічога не ведаю пра ўкраінскага лаўрэата […], але сама ідэя ўганаравання вышэй за гэта.”
*. *. *
“У час, калі ты была тут, мяне агортвала пачуццё радасці, якое я тады не здолеў ідэнтыфікаваць. Бо гэта ж у ШІЗА было
*. *. *
” […] Імкніся быць “на пазітыве”, думай пра добрае, шукай радасных заняткаў. Спадзяюся, што твая паездка сюды з дзяўчатамі была радаснай.”

З Фэйсбуку Марыны Адамовіч
Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу