
Ордар на арышт Лукашэнкі
могуць выдаць ужо ў наступным годзе
Над гэтым працуе Міжнародны крымінальны суд у Гаазе: цяпер вядзецца расследаванне злачынстваў супраць беларусаў. Лукашэнка спрабуе схавацца ад адказнасці, у тым ліку за ваенныя злачынствы, за перамоўным працэсам пра замірэнне ва Украіне. Ці атрымаецца?
У новым выданні праграмы «Нацыянальны інтарэс» з Сяргеем Пелясою гэтае пытанне абмяркоўваюць старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і Зміцер Міцкевіч, спецыяліст «Белсату» ў справах нацыянальнай бяспекі.