Караткевіч таксама быў са шляхты Мама беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча

Мінск Навіны
Караткевіч таксама быў са шляхты

Мама беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча паходзіла з роду Грыневічаў, якія ў XVI ст. атрымалі ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста прывілей на маёнткі ў Мсціслаўскім княстве. Пазнейшы лёс сям’і быў звязаны таксама з Менскім ваяводствам.

Адным з продкаў Уладзіміра Караткевіча быў Тамаш Грыневіч, які браў удзел у паўстанні 1863-64 гг. і быў расстраляны расіянамі ў Рагачове.

Відавочна, што гэта не пасавала савецкай і не пасуе неасавецкай лукашэнкаўскай прапагандзе, але шматлікія нашы дзеячы мелі шляхецкае паходжанне.