
29 лістапада, у Варшаве пройдзе Дзень беларускіх герояў, прысвечаны гадавіне Слуцкага збройнага чыну
Удзельнікі акцыі ўшануюць памяць слуцкіх паўстанцаў, беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, забітых рэжымам, а таксама выкажуць падтрымку палітвязням і беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
Збор – а 12:30 на Пляцы Трох Крыжоў. Пасля мітынгу ўдзельнікі пройдуць да помніка Каперніка, дзе акцыя працягнецца.