Беларусь заплаціць за міграцыйны крызіс? Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ)

Мінск Навіны

Беларусь заплаціць за міграцыйны крызіс?

Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) прызнаў дзеянні ўладаў Беларусі ў выкарыстанні мігрантаў варожымі, якія пагражаюць сістэме абароны правоў чалавека ў Еўропе. А Літва патрабуе ад Менску € 200 мільёнаў кампенсацыі за міграцыйны крызіс.

Праўніца Кацярына Дзяйкала ў эфіры «Белсату» адзначыла, што калі Вільня выйграе ў справе, Беларусь будзе вымушаная заплаціць, нават калі зменіцца ўлада.

«Бокам у спрэчцы з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, дзяржава, а не рэжым Лукашэнкі. І так, на вялікі жаль, нелегітымнасць правіцеля для мэтаў міжнароднай адказнасці не мае значэння. Таму калі будзе прызначаная кампенсацыя, калі будзе прызнана, што Беларусь парушыла нормы, то на дзяржаве Беларусь будзе вісець абавязак выканання гэтага рашэння».

Праўніца таксама зазначыла, што калі новыя ўлады захочуць адрознівацца ад папярэдніх, то давядзецца «паказваць новы стыль паводзінаў, у тым ліку адносна сваіх міжнародных абавязкаў, адносна сваіх суседзяў».