
“Мы быццам бы сур’ёзныя людзі, а ён прапануе мяне ўзяць. Я яму, што, валіза ці што? Узяць мяне на самалёт і паляцець у Маскву. Навошта?”. Так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі.
Напярэдадні кіраўнік Беларусі даваў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point. У ім Лукашэнка прапанаваў Зяленскаму разам адправіцца на сустрэчу з Пуціным у Маскву: “Я як гарант яго бяспекі і іншае, я б мог з ім сесці і прыляцець у Маскву. Сесці і пагаварыць”