
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвесцілі ў міждзяржаўны крымінальны вышук
Імя нашай калегі і нядаўняй палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай з’явіліся ў вышуковай базе РФ 23 лістапада. Чаму шукаюць журналістку невядома. Пошук вядзецца на запыт МУС у Менскай вобласці, – паведамляе «Вясна».
“Год таму, праз месяц пасля таго, як мяне вызвалілі і вывезлі з Беларусі, даслалі позву на адрас маёй рэгістрацыі, што я павінна з’явіцца ў міліцыю і стаць на ўлік. Потым бацькам тэлефанавалі і пыталіся, чаму я не прыходжу. Яны тады сказалі, што мяне вывезлі без майго жадання і што стаць на ўлік я не магу фізічна. Міліцыянты, як аказалася, пра гэта не ведалі, запісалі ў свае паперы і больш бацькоў не турбавалі», — распавяла журналістка.
Ірына Слаўнікава была арыштаваная ў 2021 годзе і прысуджаная на 5 гадоў турмы за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання”. Вызваленая ў 2025 годзе па хадайніцтву ЗША і вывезена за межы Беларусі.