Лукашэнка вырашае ўсе пытанні ў Беларусі. Якасць вады ў Смаргоні

Мінск Навіны

Лукашэнка вырашае ўсе пытанні ў Беларусі. Якасць вады ў Смаргоні — да яго. Развіццё маслатлушчавай галіны — ізноў да яго. Паўночныя раёны Гарадзеншчыны патрабуюць развіцця — ізноў ён указвае, што рабіць. Беларусы што, развучыліся прымаць рашэнні самі?

Якое значэнне мае спатканне Трампа, Сі і Пуціна ў Пекіне для Беларусіі для нашага рэгіёну ўвогуле? Як гэтую сустрэчу асвятлялі медыі? Як прапаганда не заўважала знішчэння часткі Крымскага моста?

Гэтыя пытанні — у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў “Клуба галоўных рэдактараў”: менеджара праекта Belarus Tomorrow Аляксея Дзікавіцкага, галоўнай рэдактаркі Plan B Вольгі Лойка і рэдактара Беларускага расследавальніцкага цэнтра Ігара Кулея. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ne36xqSXS7Q