Сутнасць савецкай камуністычнай “беларусізацыі” А вы ведаеце, што такое бела-русі-зацыя?

Мінск Навіны

Сутнасць савецкай камуністычнай “беларусізацыі”

А вы ведаеце, што такое бела-русі-зацыя? Га? Хо-хо-хо… Гэта, брат, хітрая, ой, хітрая штука… Гэта стаўка на форму… Так, так, на форму… Аўладаць формай, адлучыць яе ад зьместу, вылягчыць яе, выкруціць, высушыць… і выкінуць вон… Ха-ха-ха… Што — хітра, га? Тонка? <…> Навучыцца аўладаць беларускай мовай, каб лягчэй было згаварыцца зь сялянамі, скажам, пры зьбіранні падатку, гэта ня будзе разьвязаньне нацыянальнага пытаньня. Гэта будзе толькі ўсяго замена калёніяльнай палітыкі — «салдацкай» на калёніяльную палітыку — «езуіцкую». Гэта страшэнна шкоднае звужаньне праблемы нацыянальнай культуры. Гэта палітыка гандляроў з рынку, якія (я спэцыяльна гэта назіраў) зьвяртаюцца заўсёды да сялян у роднай іхняй мове, каб… лягчэй абдурыць іх.

Міхась Зарэцкі, “Крывічы”. Фрагмент, які быў выразаны савецкай цэнзурай з увагі на разкрыццё мэты бальшавіцкай “карэнізацыі/беларусізацыі”.