
«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча
Соф’я Сапега кажа, што пасля інтэрв’ю «Люстэрку» з ёй звязаўся чалавек, які прадставіўся журналістам «Новай газеты Еўропа» Ільём Азарам. Ён прапанаваў ёй зняцца ў новым відэапраекце, абяцаў ганарар і сабраў для працы прафесійную каманду. Здымкі доўжыліся цэлы дзень. Пазней высветлілася, што сапраўдны Ілья Азар не меў да гэтага праекта дачынення. А запісы з Соф’яй апынуліся ў перадачы Рамана Пратасевіча на беларускім дзяржаўным тэлеканале.
https://nashaniva.com/409666
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/409666