
Павел Сапелка: «Паўторныя рэпрэсіі зазнаў кожны другі палітвязень з групы сілавога і антываеннага супраціву»
Праваабаронца «Вясны» і аналітык Павел Сапелка ў сваёй калонцы аналізуе становішча палітвязняў, асуджаных паводле спраў пра антываенныя акцыі, «рэйкавы супраціў», «анарха-партызан» і іншыя формы супраціву. Нават пасля працяглых прысудаў пераслед гэтых людзей працягваецца: іх пераводзяць на турэмны рэжым і заводзяць новыя крымінальныя справы.
Паводле падлікаў праваабаронцы, сярод 30–35 асноўных фігурантаў гэтых спраў дзесяць чалавек атрымалі новыя тэрміны паводле артыкула 411 КК “аб злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Для параўнання: сярод усіх палітвязняў дадатковыя тэрміны паводле гэтага артыкула атрымалі каля 85–90 чалавек — прыкладна 3%.
«З улікам пераводаў на турэмны рэжым паўторныя пенітэнцыярныя рэпрэсіі зазнаў кожны другі з іх. Інтэнсіўнасць наступнага асуджэння ў гэтай катэгорыі як мінімум у дзесяць разоў вышэйшая, чым сярод палітвязняў агулам», — адзначае Павел Сапелка.