У красавіку 1991 года Ворша стала цэнтрам аднаго з найбуйнейшых рабочых пратэстаў у Беларусі

Мінск Навіны

У красавіку 1991 года Ворша стала цэнтрам аднаго з найбуйнейшых рабочых пратэстаў у Беларусі.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, а потым заблакавалі чыгунку – спынілі больш за 20 пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Так рабочыя хацелі прымусіць улады пачуць свае патрабаванні: ад справядлівых заробкаў і цэн да палітычных пераменаў.

Пагражалі сілай, на вакзале сабраліся сотні міліцыянтаў. Ці гатовыя былі яны выканаць загад і разагнаць людзей? І чаму пратэст, які пахіснуў савецкую ўладу, так і не прынёс чаканых зменаў?

Пра аршанскі страйк, яго ўдзельнікаў і ўрокі красавіка 1991 года – у новым выпуску «
Беларускага следу». Глядзіце поўнае выданне на YouTube-канале «Belsat History».