Кніга пра беларускую мову ў Беларусі прызнаная экстрэмісцкай Гэта кніга

Мінск Навіны
Кніга пра беларускую мову ў Беларусі прызнаная экстрэмісцкай

Гэта кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 года”.

Выданне было надрукавана сёлета ў сакавіку. Аўтар разглядае лёс беларускай мовы на працягу дзесяці стагоддзяў у розных дзяржаўных утварэннях ад: Полацкага княства да Рэспублікі Беларусь 1996 года, калі распачаўся новы магутны ціск і русіфікацыя беларускай мовы.

“Гісторыя беларускай мовы — гэта гісторыя змагання за права народу быць самім сабой. І чаму захаванне роднай мовы — гэта не толькі культурная, але і грамадзянская адказнасць”, — гаворыцца ў апісанні кнігі.

Статус экстрэмісцкіх матэрыялаў кнізе пра лёс беларускай мовы прысвоіў суд Цэнтральнага раёну Менску.