Першы Кангрэс беларусаў і беларусак Вялікабрытаніі і Ірландыі адбудзецца ў Лондане ў студзені 2027 года

Мінск Навіны

Першы Кангрэс беларусаў і беларусак Вялікабрытаніі і Ірландыі – далучайцеся!

У студзені 2027 года ў Лондане пройдзе першы Кангрэс беларусаў і беларусак Вялікабрытаніі і Ірландыі – Белбрыдж.

Гэта магчымасць сустрэцца, пазнаёміцца і знайсці людзей, з якімі можна рабіць нешта разам. Прадставіць сваю ініцыятыву ці бізнес, знайсці прафесійныя кантакты, распачаць супольны праект або далучыцца да дапамогі Беларусі.

Праграму складаем разам з вамі. Якія тэмы вам цікавыя? Што хочаце абмеркаваць? Можа, маеце справу ці ідэю, пра якую хочаце расказаць іншым?

Запоўніце кароткую апытанку на belbridge.org, каб сустрэча была карыснай менавіта вам.

Падпісвайцеся на нашыя старонкі, каб даведацца пра дату, месца і праграму:
Instagram: @belbridge27
Facebook: Belbridge

Перашліце запрашэнне сябрам і ў беларускія суполкі. Будзем радыя новым знаёмствам і вашым ідэям!