Беларускім і расейскім спартоўцам могуць забараніць удзел у міжнародных спаборніцтвах у ЕС

Мінск Навіны

Беларускім і расейскім спартоўцам могуць забараніць удзел у міжнародных спаборніцтвах на тэрыторыі Еўразвязу

Гэтую ініцыятыву плануюць уключыць у новы пакет санкцыяў, які Еўракамісія прадставіць у канцы лістапада. Пра гэта заявіла кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Калас.

«Спартоўцы – гэта важнае пытанне, бо для такога дыктатара, як Пуцін… чалавечыя жыцці, страчаныя на полі бою, не маюць значэння. Але ён сапраўды клапоціцца пра буйныя спартыўныя мерапрыемствы, на якіх можа паказаць, што яго краіна вялікая, магутная і прынятая на роўных з усімі астатнімі», – патлумачыла Кая Калас.

Таксама ў новы пакет санкцыяў плануюць уключыць абмежаванні супраць банкаў, крыптавалютаў і закрыццё шляхоў для абыходу санкцыяў праз трэція краіны. Акрамя таго, абмяркоўваюцца візавыя забароны для былых удзельнікаў вайны супраць Украіны з боку РФ.